Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». (другое)

Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». (другое)

Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болынае княства падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчз і манголататары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары:няства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю дружыну і княства да будучых войнаў:Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця,Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх юінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:

Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болыпае княства падпарадкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчэ і мангола-татары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары княства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў сваю дружыну і княства да будучых войнаў:

Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай, Вітаўт і знаць не хацеў сабе болыиага шчасця, Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.

Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх воінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:

Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў! Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе, Лес незайздросны ў такога — пагарда дружыны.

Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзначаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:

У сваей «Песні пра зубра» Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоўскага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.

Вобраз Князя Вітаўта ў паэме М. Гусоўскага “Песня пра зубра”

» Ідэалам дзяржаўнага ўладара ў паэме М.Гусоўскага «Песня пра зубра» выступав Вітаўт. Ён у часы свайго княжання, як ніхто, узвысіў шляхту. Заручыўшыся яе падтрымкай, Вітаўт скарыў гардыню ўдзельных князёў, дабіўся цэнтралізацыі ўлады. Пры яго княжанні Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці:

Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першайЯкасцю воіна, і на вайсковых аглядахЁн, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!

Услаўляючы Вітаўта і яго гераічны век, Мікола Гусоўскі звяртае ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў». Паэт славіць устаноўленыя Вітаўтам паляванні спаборніцтвы як сапраўдную школу вайсковага выхавання:

Ён паміж войнамі ў шапку не спаў і дружыныЎ дзікіх аблавах на звера прывучваў змагаццаТак, як і ў бітвах з татарам!, і гартаваў іхСілу і дух у нягодах няспынных паходаў.

Гусоўскі лічыць Вітаўта выдатным мудрым дзеячам за тое, што ён заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць удзелам у вайсковых спаборніцтвах і сумленным выкананнем даручаных абавязкаў. Паміж князем і падданымі панавала згода.Уважліва перачытваючы радкі паэмы, няцяжка заўважыць, што аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з зубрам. Зубр, князь і народ беларускай зямлі паўстаюць у творы як адзінае цэлае. Звер набывае чалавечыя і княскія рысы: ён валадар пушчы і адначасова яе сын. Зубр велікадушна адпускае з мірам таго, хто не ўзнімае на яго зброю, і сурова помсціць таму, хто ідзе на яго з мечам. Вобраз зубра асацыіруецца з вобразам вялікага князя Вітаўта:

Читайте также:  Лица творческих профессий по смыслу Закона «О контрактной системе»

Мама,мать,мамочка и так далее!

Добры бацька, беражливы бацька, смелы бацька, вясёлы бацька. (прости если я не так что то понял, спасибо)

У гэтым творы гаворацца а нравах чалавека, а яго любвi да рродных мясцiн. Аутар запрашае шанаваць и любiць нашых продкау.

Паулiк любiцЬ восенЬ. Але толЬкi тыя днi, калi няма дажджу.

Вобраз князя Вітаўта ў паэме М. Гусоў-скага «Песня пра зубра»

Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе, Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны.

Вобраз Вітаўта ў паэме «Песня пра зубра»

Кожны народ не без роду і племя і мае

Летапіс свой і гісторыі след на старонках.

Мікола Гусоўскі — наш славуты зямляк эпохі Адраджэння. Ён напісаў тры паэмы і больш за дзесяць вершаў. Але самы ўдалы яго твор, якому былі забяспечаны доўгае жыццё і вялікая слава, — гэта «Песня пра зубра». Гэта паэма стала песняй сэрца паэта, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця «зямлі пад белымі крыламі». У паэме на вобразе зубра паказваецца ўся прыгажосць беларускай прыроды, яе разнастайнасць. У творы апісваецца лёс беларускага народу, яго звычаі, жыццё. Аўтар піша аб росквіце Вялікага Княства Літоўскага, якое знаходзілася пад кіраўніцтвам вялікага князя Вітаўта.

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы

Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,

І называюць той век залатым.

Нават праз столькі гадоў пасля смерці Вітаўта яго ўзвялічваюць, памятаюць, паважаюць. Для Міколы Гусоўскага Вітаўт з’яўляецца ідэалам кіраўніка дзяржавы. Так лічым і мы, прачытаўшы паэму. Вітаўт быў князем, якога баяліся нават кіраўнікі буйнейшых за ВКЛ дзяржаў. Ён быў грозны:

Нават татарын, пакорліва ўнурыўшы голаў,

У паэме аўтар стварае вобраз мудрага, грознага, сумленнага і справядлівага кіраўніка, які даў сваёй дзяржаве новае жыццё.

Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна

Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.

З гэтых радкоў бачна, што ў час кіравання Вітаўта таксама дасягнула росквіту і культура. Князь сам ахрысціўся, падаў народу ўзор.

Князь адчуваў адказнасць за свае словы і ўчынкі. Вітаўту было зсё роўна ці ты селянін, ці багаты магнат, ці просты воін. Ён быў роўны да ўсіх, і калі вінаваты быў багаты магнат, то ён адказваў за свае ўчынкі, як і просты селянін.

Вось якім кіраўніком быў Вітаўт, што паэма М. Гусоўскага і ў нас выклікае гонар вялікім князем. І М. Гусоўскі славу і ўхвалу аддаў яму поўнаю мерай.

Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра»

Век залаты той названы па простай прычыне:

Перад багаццем i шчасцем зямным пастаянна

Ставiў багацце духоўнае — злата дзяржавы.

Сачыненне-разважанне. Тэма Радзімы ў “Песні пра зубра”

Мікола Гусоўскі – наш славуты зямляк эпохі адраджэння, сучаснік Францішка Скарыны. Дакладных звестак пра год і месяц нараджэння, ні колькі жыў, ні калі памёр паэт не захавалася. Не вызначана пакуль што і месца на беларускай зямлі, дзе нарадзіўся і жыў першы перыяд свайго жыцця Мікола гусоўскі, бо паселішчаў і рэк з назвамі Гусаў, Уса, Усава на Беларусі вельмі шмат. Несумленна толькі адно: паэт з Гусава нарадзўся на беларускай зямлі Вялікага княства Літоўскага. Пра першы перыяд яго жыцця звычайна мяркуюць па зместу паэмы “Песня пра зубра”, у якой яскрава і маляўніча расказваецца пра уражанні ў дзяцінстве і юнацтве, пра сумесныя з бацькам заняткі. Як і бацька, Мікола меў дачыненне да паляўнічай справы. Ён сам сведчыць ў паэме, што быў добра напрактыкаваны ў звярыных ловах, паляванні на розных дзікіх жывёл, ведаў іх паводзіны.

Пяру М. Гусоўскага належыць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы удалы твор, якому людзі прадказвалі доўгае жыццё і вялікую славу, — паэма “Песня пра зубра” /поўная назва “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”). Паэма “Песня пра зубра” напісана удалечыні ад радзімы па просьбе папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напісана паэма на лацінскай мове – на той час мове навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе. На беларускай мове “Песня пра зубра” з’явілася ў другой палове 60-х гг. У перакладзе Язэпа Семятона. У 1994 годзе чытач змог пазнаёміцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатопа.

Читайте также:  Автор 24 полная версия сайта

Гэтая паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца уславіць усё тое, з чым яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі. Аўтар зачарованна любуецца пушчай, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца “дзівосным прыстанкам загадак і цудаў”. Наш скарб – гэта нашы лясы, “наша скарбонка і свіран”. Лес і прырода для паэта – “эліксір маладосці, бадзёрасці духу”. Як справядліва адзначае В. Дарашкевіч: “Для Гусоўскага прырода – усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў”.

Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі “пад зоркай Палярнай”. М. Гусоўскі ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і павазе да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядліваць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.

Няпростымі і нялёгкімі дарогамі ішла “Песня пра зубра” да нас, сёняшніх яе чытачоў. Яна раскрыла свае духоўныя багацці перад здзўлёным чытачом ва ўсю сілу і моц таленту свайго творцы. Паэма заняла пачэснае месца сярод іншых самых вялікіх дасягненняў беларускай літаратуры. Спраўдзілася прадбачанне, выказанная яшчэ ў XIX стагоддзі адным з перакладчыкаў паэмы на нямецкую мову: “Многія народы Еўропы – і тыя, што маюць дзяржаўную незалежнасць, і тыя, што яшчэ спадзяюцца яе атрымаць, — з нязвыклай удзячнасцю пакланіліся б ад сабе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор, незалежна ад мовы, якой такі твор мог быць напісаны. І першымі сярод іх беспамылкова можна было б назваць славян-беларусаў, старажытная культура якіх яшчэ мала вядома адукаванаму свету, але якія яшчэ ў рамках сумеснай сваёй феадальнай дзяржавы з Літвою мелі такога буйнага паэта, як Нікалай Гусавіян з яго “Песняй пра зубра”. Сёння мы нізка кланяемся свайму геніяльнаму паэту, вялікаму патрыёту Радзімы, таму што ўпершыню ў гісторыі сваёй культуры Беларусь вустамі свайго вялікага сына напрамую гаварыла з іншымі еўрапейскімі народамі аб сваім жыцці, аб сваёй гісторыі.

Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра»

Гімнам у літаратуразнаўстве прынята называць урачыстую песню ў гонар якога-небудзь героя, падзеі або дзяржавы. Менавіта такім гімнам стала паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» — першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Жыць і працаваць М. Гусоўскаму давялося ў эпоху Адраджэння, у аснове светапогляду якой — рэнесансавы гуманізм з яго найважнейшымі асаблівасцямі: дэмакратычным характарам, выхаваўча-асвётніцкай накіраванасцю, цеснай сувяззю з традыцыямі папярэдняй эпохі і з народным све-тапоглядам. Крытэрыем ацэнкі вартасці чалавека ў той час з’яўлялася не толькі высокае сацыяльнае паходжанне, заслугі перад царквой, але і рознабаковыя веды, і грамадскія заслугі, і асабістыя якасці. Людзі імкнуліся да зямной славы, хацелі выявіць сябе ў навуцы, мастацтве, літаратурнай дзейнасці. Вырасла нацыянальная свядомасць.

Заснавальнікам паэзіі ў эпоху Дцраджэння на беларускіх землях з’яўляецца М. Гусоўскі. Ён стварыў у пачатку XVII стагоддзя ў Рыме паэму «Песня пра зубра». Мэтай твора было азнаямленне заходнееўрапейскай грамадскасці з беларускім краем, пра які яна дагэтуль амаль нічога не ведала.

У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі, як прыга-жосць і непаўторнасць. Наш скарб — гэта нашы лясы, «наіііа скарбонка і свіран». Яны багатыя на ягады, дзёгаць, мёд, воск, куніцу і розную дзічыну. «Тут і сасновыя бёрны, і бруссе, і кроквы, дуб на шалёўкі — купляй і будуйся бязлесны». Азёры! У іх безліч рыбы і іншай жыўнасці. Як справяддіва адзначае В. Дарашкевіч: «Для Гусоўскага прырода — усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў». У сваім народзе аўтар адзначае забабоннасць (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лёсу. Князёў і магнатаў роднай зямлі ён лічыць адказнымі за шматлікія войны і гаротнае жыццё народа. Вылу-чае ў іх самавольства і дэспатызм.

Читайте также:  Персональный помощник от Литрес: Самиздат

Цэнтральны вобраз твора — князь Вітаўт, якога Гусоўскі лічыў ідэальным правіцелем. Вітаўт — патрыёт, верны традыцыям, праўдзівы і справядлівы чалавек, выдатны кіраўнік дзяржавы, строгі, патрабавальны да людзей, але разважлівы і разумны. Шмат можа сказаць нам той факт, што аўтар уславіў не Жыгімонта, а іменна Вітаўта.

Калі параўнаць нашу сучаснасць і мінуўшчыну ў паэме, то з’яўляецца шмат разнастайных думак. Напрыклад, нашай краіне зараз таксама не хапае такое кіраўніка, як Вітаўт, такіх дзеячаў ісультуры, як Скарына і Гусоўскі, такой павагі і любові да прыроды і яе скарбаў, якімі спакон вякоў славілася Беларусь. Застаецца спадзявацца на тое, што наш народ, які столькі вякоў жыў у залежнасці, галечы, несправядлівасці, зараз, на парозе новага тысячагоддзя, зразумее, што ён сам павінен будаваць сваю будучыню.

ОБРАЗ ЗУБРА — СІМВАЛІЧНАЕ ЎВАСАБЛЕННЕ СІЛЫ I ТРЫВАЛАСЦІ НАРОДА

Бачыце, я, між паэтаў часовы абраннік, Вымушан скласці свой спеў аб краіне з багаццем Свету жывёльнага ў ёй, бо і звер гэты цудам Толькі шчэ ў нас захаваўся пад зоркай Палярнай.

Мне вельмі спадабаўся твор Міколы Гусоў-скага «Песня пра зубра». Ён да глыбіні закра-нае душу, раскрывае чытачу сілу хараства Бе-ларусі: прыроды і людзей. Менавіта прыроды і людзей як аднаго цэлага, бо жывёла ў паэме паводзіць сябе так, як чалавек, а чалавек — як жывёла.

Поўная назва паэмы «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». Адсюль зразумела, што галоўным героем твора з’яў-ляецца зубр.

Вось ён — бізон еаш, што ў нас называецца зубрам! Масці паджарай, як мешанка, бурай і чорнай, Быццам з вякоў у еякі пераходзіў праз горны I гартаваўся, сабраўшы адценні стагоддзяў.

Мікола Гусоўскі, расказваючы пра зубра, услаў-ляе яго прыгажосць, постаць, магутнасць, сілу, яго веліч над усімі астатнімі жыхарамі лесу. Асновай твора з’яўляецца сутыкненне паміж зубрам і людзьмі, паляванне на зубра. Жывё-ла з усіх сіл імкнецца выжыць, уся душа зуб-ра напоўнена нянавісцю да тых, хто захацеў яе пакрыўдзіць, хто замахнуўся на яе неза-лежнасць і жыццё. Звер з апошніх намаган-няў імкнецца адпомсціць за свае раны, за кроў.

Аднак паказаць сілу, моц, прыгажосць зуб-ра — гэта не адзіная і не асноўная задума аў-тара. У вобразе зубра Мікола Гусоўскі паказаў беларускі народ. Нораў зубра — хіба гэта не адметны характар беларуса: ён можа быць не-звычайна пяшчотным і лагодным, калі з ім па-добраму, і, наадварот, — люта помсціць таму, хто ідзе на яго з мячом.

Так і беларускі народ заўсёды бараніў сваю незалежнасць ад тых, хто на яе пасягаў.

М. Гусоўскі нездарма ўводзіць у паэму вобраз князя Вітаўта. У чытача адразу ўзнікае пара-лель паміж ім і зубрам. I той, і другі — уладары на сваёй тэрыторыі. Характар першага падобны на нораў другога. Князь Вітаўт — смелы, муд-ры і справядлівы, не церпіць баязліўцаў і тых, хто хлусіць. I самае галоўнае- непамерна любіць сваю Бацькаўшчыну, сваю Радзіму. Зубр, князь і народ у творы выступаюць як адзінае цэлае. Зубр — сімвад нашай Беларусі, яе пры-гажосці, велічы, магутнасці, яе свабодалюбівага мірнага народа.

Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе болыиага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.

Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лес незайздросны ў такога — пагарда дружыны.

Оцените статью
Добавить комментарий